Пошук

12.01.2024 13:28   Паводле: Ekai.pl / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by

Упершыню ў гісторыі юбілейных гадоў Дыкастэрыя па справах евангелізацыі прадставіць афіцыйны заплечнік пілігрыма, падрыхтаваны з нагоды 2025 Святога года. 

Як паведамляе Ekai.pl, такое рашэнне прыняла Секцыя па фундаментальных праблемах сусветнай евангелізацыі ў Дыкастэрыі па евангелізацыі, якой Папа Францішак даверыў арганізацыю Юбілею.

«Пілігрым, які рыхтуецца да Юбілею ў 2025 года, добра ведае, што пілігрымка — гэта магчымасць пазбавіцца, пакінуць дома непатрэбнае, узяць з сабой толькі тое, што неабходна для досведу веры і рэфлексіі», — тлумачыць Дыкастэрыя па евангелізацыі. 

Такім чынам, упершыню з нагоды такой значнай падзеі ў жыцці Касцёла вырашана прапанаваць прадукт, распрацаваны і створаны для ўсіх тых, хто скіруецца ў падарожжа ў Рым. Выраб паломніцкіх заплечнікаў даверылі рымскай кампаніі Stegip4.

«Я добра ведаю, наколькі карысным можа быць заплечнік падчас пілігрымкі і наколькі важна захоўваць яго, са знакамі плыні часу і нашэння, як сведку гэтых дзён малітвы і разважанняў, поўных эмоцый, і таму незабыўных»,

— падзяліўся прапрэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікэла.

Заплечнік, які неўзабаве з’явіцца ў продажы, а таксама ўсе аксэсуары, якія ўваходзяць у склад пілігрымскага пакета (шыракаполы капялюш, шалік, бутэлька з вадой, непрамакальны плашч, наручны ружанец), зроблены з перапрацаваных і экалагічна чыстых матэрыялаў.

Абноўлена 12.01.2024 15:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.