Пошук

30.11.2023 15:08   Паводле: Misyjne.pl / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

У катэдру ў Сант’яга-дэ-Кампастэла, папулярную сярод пілігрымаў святыню на паўночным захадзе Іспаніі, сёлета прыбыла рэкордная колькасць пілігрымаў — 438 тыс. 300 чалавек.

Як паведамляе Misyjne.pl са спасылкай на кіраўніка ўрада аўтаномнай супольнасці Галісія Альфонсо Руэда, рэкордным пілігрымам пад нумарам 438 308 больш чым за месяц да канца года стаў 79-гадовы мужчына. Ён прыбыў у катэдру святога Якуба з Андалусіі, пераадолеўшы адлегласць у 1250 км.

Кіраўнік уладаў аўтаномнай супольнасці Галісія падкрэсліў, што рэкорд пастаўлены пасля пандэміі Covid-19, якая «заблакавала пілігрымаў у дамах». Ён адзначыў, што каранавірус у 2021 годзе перашкодзіў многім прыехаць на юбілейны Год святога Якуба. Гэта адбываецца, калі ўспамін святога Якуба Апостала, які адзначаецца 25 ліпеня, прыпадае на нядзелю.

У катэдры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла знаходзяцца рэліквіі святога Якуба Большага, аднаго з дванаццаці апосталаў Езуса Хрыста.

Велічная святыня з’яўляецца адным з самых папулярных рэлігійных месцаў на мапе свету.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця