Пошук

24.11.2023 15:15   Паводле: КАІ / Падрыхтавала: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Фота: Сям’я аздароўленага хлопчыка Хуана Мануэля Франка з партрэтам Слугі Божага Эдуардо Піроньё / radiomaria.org.ar

У 2006 годзе адбыўся цуд, што паслужыў падставай для беатыфікацыі Слугі Божага Эдуардо Франсіско Піроньё, якая адбудзецца ў Аргентыне 16 снежня.

2 снежня 2006 года паўтарагадовы хлопчык Хуан Мануэль Франка атруціўся парашком з таксічнымі металамі, які выкарыстоўвала яго маці для рэстаўрацыйных работ. У цяжкім стане ён трапіў у шпіталь. Хлопчык быў не ў стане дыхаць, і яму пагражала смерць. Дактары не давалі ніякай надзеі.

Гэты выпадак адбыўся падчас так званага «Марша надзеі», які калісьці быў ініцыяваны кардыналам Піроньё. З гэтай нагоды пробашч парафіі распаўсюдзіў буклет з духоўным запаветам кардынала. З гэтага моманту бацькі хлопчыка пачалі прасіць яго заступніцтва, чытаючы малітву з брашуры. 13 снежня дзіця выпісалася са шпіталя ў добрым стане.

Афіцыйна кардынал Піроньё будзе абвешчаны благаслаўлёным 16 снежня ў Нацыянальным Марыйным санктуарыі ў Лухані непадалёк ад Буэнас-Айрэса.

Беатыфікацыйны працэс на дыяцэзіяльным узроўні быў распачаты 23 чэрвеня 2006 года ў Рыме, бо там кардынал Эдуардо Франсіско Піроньё правёў апошнія гады свайго жыцця. Працягам гэтай справы стаў аргентынскі этап, які распачаўся 22 лютага 2007 года ў Буэнас-Айрэсе.

У лютым 2022 года Папа Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю па справах Кананізацыі абнародаваць дэкрэт аб гераічнасці цнотаў кардынала Піроньё, а у лістападзе бягучага года — дэкрэт аб невытлумачальным з медыцынскага пункту гледжання аздараўленні праз заступніцтва аргентынскага прэлата.

Цырымонію беатыфікацыі ад імя Папы Францішка ўзначаліць іспанскі кардынал Фэрнандо Вэргэс Альсага, які на працягу 23-х гадоў быў сакратаром новага благаслаўлёнага. Месца, абранае для гэтай падзеі, таксама асаблівае: у базыліцы Маці Божай Луханскай было пахавана цела Эдуардо Піроньё. Менавіта тут 55 гадоў таму распачалося яго святарскае жыццё: у гэтай аргентынскай святыні ён атрымаў прэзбітарскае пасвячэнне.

Абноўлена 24.11.2023 15:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця