Пошук

17.11.2023 10:48   Vatican News

Чарговае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ) пройдзе 27–30 лістапада ў сталіцы Мальты Валеце. Сустрэча будзе датычыцца «новых крокаў на карысць сінадальнага Касцёла ў Еўропе».

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў кардынал Марыё Грэк абмяркуе працу XVI Генеральнай асамблеі, першая сесія якой праходзіла ў Ватыкане з 4 па 29 кастрычніка, а таксама дасць рэкамендацыі для падрыхтоўкі да другой сінадальнай сесіі ў кастрычніку наступнага года.

У сваю чаргу генеральны дакладчык (рэлятар) Сіноду кардынал Жан-Клод Ольрыш закране тэму адносін паміж транснацыянальнымі структурамі і сінадальнасцю для новага місійнага запалу Касцёла ў Еўропе.

Нарэшце, польскі кардынал Гжэгаж Рысь праінфармуе аб прагрэсе ў дзейнасці рабочай групы, якая займаецца абнаўленнем Экуменічнай хартыі — дакумента аб супрацоўніцтве хрысціянскіх Цэркваў у Еўропе, падпісанага ў 2001 годзе старшынямі Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы і Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.

У цяперашні час РКБЕ складаецца з 39-і членаў: 33-х старшынь біскупскіх канферэнцый, асобна арцыбіскупаў Люксембурга, Манака і Кіпра (мараніцкага абраду), біскупаў Кішынёва і Мукачава (усходняга абраду) і апостальскага адміністратара Эстоніі.

Разам яны прадстаўляюць 45 краін Еўропы. Старшынёй Рады з’яўляецца арцыбіскуп Віленскі Гінтарас Грушас. Старшянёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з’яўляецца біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.