Пошук

30.05.2023 11:00   Душпастырства беларусаў-католікаў замежжа / Catholic.by
Кардынал Казімір Ныч. Фота: Michał Ziółkowski/Idziemy

29 мая адбылася сустрэча прадстаўнікоў душпастырства беларусаў Варшавы (Польшча) з кардыналам Казімірам Нычам, арцыбіскупам Мітрапалітам Варшаўскім.

Вернікі разам з душпастырамі распавялі пра развіццё супольнасці і выклікі, з якімі сутыкаюцца. Дэлегацыя ад імя беларусаў-католікаў Варшавы падзякавала арцыпастыру за падтрымку іх дзейнасці.

Кардынал Ныч, са свайго боку, запэўніў беларусаў у сваёй прыхільнасці ў развіцці іх душпастырства.

Супольнасць беларусаў-католікаў у Варшаве існуе ўжо шмат гадоў. З восені 2021 года святыя Імшы і сустрэчы набылі рэгулярны характар. На цяперашні момант штонядзелю ў капліцы касцёла святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў адбываюцца дзве Імшы на беларускай мове: ў 11.30 і ў 18.00. Таксама душпастырства ладзіць катэхезы, культурныя мерапрыемствы, дабрачынныя акцыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа