Пошук

16.05.2023 17:12   Vatican News
Арцыбіскуп Тарчызіё Ісао Кікуці. Фота: caritas.org

65-гадовы арцыбіскуп Такійскі Тарчызіё Ісао Кікуці з Японіі стаў новым старшынёй дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Internationalis.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, японскі іерарх быў абраны на гэтую пасаду 13 мая падчас ХХII Генеральнай асамблеі дабрачыннага каталицкага таварыства, якая праходзіць у Рыме.

Арцыбіскуп Кікуці будзе кіраваць найбуйнейшай касцёльнай дабрачыннай арганизацыяй на працягу чатырохгадовага тэрміну.

Іерарх з’яўляецца членам Таварыствам Божага слова, мае багаты вопыт місіянерскай працы ў Афрыцы, на працягу васьмі гадоў нёс святарскае служэнне ў Гане. Ён займае пасаду старшыні Канферэнцыі Біскупаў Японіі і Генеральнага сакратара Федэрацыі Канферэнцый Біскупаў Азіі.

Тарчызіё Кікуці звязаны са структурамі Caritas на працягу амаль 30-і гадоў. У 1995 годзе ён працаваў у якасці валанцёра ў лагерах бежанцаў у Заіры, потым быў кіраўніком японскага аддзялення арганізацыі, а з 2011 па 2019 год узначальваў Caritas Asia. На пасадзе старшыні Caritas Internationalis іерарх змяніў філіпінскага кардынала Луіса Антоніё Тагле.

«Дапамагаць людзям ведаць, што яны не забытыя — вось сапраўдная місія Caritas», — сказаў арцыбіскуп Кікуці ў інтэрв’ю Vatican News. Ён заўважыў, што Caritas Internationalis — гэта другая найбуйнейшая гуманітарная арганізацыя ў свеце пасля Міжнароднага Чырвонага крыжа. Але яе місія не абмяжоўваецца толькі гуманітарнай дапамогай.

«Мы — арганізацыя Каталіцкага Касцёла і знаходзімся на службе яму. Гэта значыць, што Caritas павінна быць сведчаннем Божай любові. Тое, што мы робім — гэта не толькі забяспечваем ежай, матэрыяльнай ці іншай дапамогай, але сведчым таксама пра любоў Бога, паказваем людзям, што Пан любіць усіх», — падкрэсліў японскі іерарх, заклікащшы валанцёраў таварыства ва ўсім свеце сведчыць пра любоў Бога праз сваё служэнне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа