Пошук

03.02.2023 20:20   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Фота: Reuters

3 лютага Папа Францішак завяршыў свой візіт у Дэмакратычную Рэспубліку Конга, дзе ён знаходзіўся з 31 студзеня ў межах Апостальскага візіту ў дзве афрыканскія краіны.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, раніцай самалёт з Пантыфікам на борце вылецеў з аэрапорта Нджылі ў Кіншасе ў сталіцу Паўднёвага Судана Джубу. Святога Айца праводзіў прэзідэнт ДРК Фэлікс Чысекедзі, афіцыйныя асобы і мясцовыя біскупы. Перад вылетам Папа развітаўся з прадстаўнікамі ўлад і духавенствам.

Па прыбыцці самалёта ў аэрапорт Джубы ў Паўднёвым Судане, разам з Апостальскім нунцыем у гэтай краіне на борт падняліся англіканскі арцыбіскуп Кэнтэрбэрыйскі Джасцін Уэлбі і мадэратар Генеральнай асамблеі Прэзбітэрыянскай Царквы Шатландыі пастар Іен Грыншылдс, з якімі Папа Францішак правядзе гэтую частку свайго афрыканскага падарожжа.

На лётным полі Святога Айца вітаў паўднёвасуданскі прэзідэнт Сальва Кіір Маярдзіт. Прагучалі гімны Ватыкана і Паўднёвага Судана, пасля чаго адбылася першая размова Папы Францішка і прэзідэнта Кііра ў VIP-пакоі будынка аэрапорта. Потым яны скіраваліся ў State House, які з’яўляецца рэзідэнцыяй улад Паўднёвага Судана.

Папа прабудзе ў Джубе да нядзелі 5 лютага, пасля чаго вернецца ў Рым.

Абноўлена 04.02.2023 10:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.