Пошук

05.12.2022 11:47   Тэкст і фота: Аляксей Бука / Catholic.by

На пачатку Адвэнта адбылася чарговая пастырская сустрэча беларусаў каталіцкага веравызнання Масквы і рэгіёна.

Перад святой Імшой на беларускай мове, якую цэлебраваў айцец Пётр Карнелюк OFM Conv, адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Пасля набажэнства была арганізавана сустрэча вернікаў з душпастырам у Францішканскім цэнтры сталіцы суседняй краіны.

Беларусы-католікі пачулі ад святара разважанні аб некаторых найважнейшых аспектах Адвэнту, часу навяртання, і аб Валадарстве Пана. Закраналіся тэмы, ўласцівыя першай палове Адвэнту, якая прысвечана падрыхтоўцы да другога прыйсця Езуса Хрыста. Было адзначана, што Адвэнт — гэта час радаснага чакання прыйсця Збаўцы; час разважання і міласэрнасці; час духоўнай падрыхтоўкі да светлага свята Калядаў.

Перад пачаткам былі запалены дзве свечкі з адвэнтавага вянка: першая сімвалізуе прарокаў і з’яўляецца свечкай надзеі і чакання. Другая свечка — бэтлеэмская, сімвал любові Божай і нараджэння Пана ў чалавечых сэрцах.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа