Пошук

10.03.2022 16:21   Паводле: munkacs-diocese.org / Фота: munkacs-diocese.org / Catholic.by

У сераду 9 сакавіка Закарпацце наведаў кардынал Мйкл Чэрны, кіраўнік ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, які разам з Папскім элемазінарыем кардыналам Конрадам Краеўскім з’яўляецца спецыяльным пасланнікам Папы Францішка ва Украіне, што перажывае трагедыю вайны.

Як паведамілі на сайце Мукачаўскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі munkacs-diocese.org, кардынал Чэрны, які выконвае заданне дабрачыннай дапамогі ахвярам вайны ва Украіне, сустрэўся з біскупамі і духавенствам Закарпацця, а таксама з прадстаўнікамі ўлады.

Удзел у сустрэчы ўзяў таксама Апостальскі адміністратар Мукачаўскай дыяцэзіі біскуп Мікола Лучок ОР і дырэктар Caritas-Spes Украіна айцец Пятро Жаркоўскі.

Кардынал Чэрны перадаў благаслаўленне ад Святога Айца і запэўніў:

«Украіну падтрымлівае ўвесь хрысціянскі свет і моліцца аб спыненні вайны».

Украінскія іерархі і прадстаўнікі супольнасцяў падзяліліся з пасланнікам Пантыфіка ўласным досведам: як балючым, звязаным з вайною, так і сілаю ўзаемадапамогі, якая адчуваецца на ўсіх узроўнях. Біскупы звярнуліся да кардынала Чэрны з просьбаю, каб Папа Францішак таксама трывала рабіў усё, што ад яго залежыць, для спынення гэтай вайны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця