Пошук

22.02.2022 12:32   Тэкст і фота: Яна Чайко / Catholic.by

У нядзелю 20 лютага дапаможны біскуп Варшаўскай архідыяцэзіі Міхал Яноха сустрэўся з беларускай каталіцкай супольнасцю, якая збіраецца на супольныя малітвы пры парафіі святога Аляксандра ў Варшаве.

На сустрэчы з удзельнікамі душпастырства беларусаў у сталіцы Польшчы іерарх скіраваў да іх словы гасціннасці і падтрымкі:

«Хачу вам сказаць, каб вы адчувалі сябе як дома. Трымайцеся Бога і трымайцеся разам». Беларусы ў сваю чаргу падзякавалі біскупу і ўсяму Касцёлу ў Польшчы за магчымасць удзелу ў святой Імшы на роднай мове.

Пасля кароткай сустрэчы адбылася Эўхарыстыя, якую цэлебравалі святары, адказныя за душпастырства нашых суайчыннікаў у польскай сталіцы. На Імшы прысутнічаў таксама ксёндз Міраслаў Яворскі, пробашч парафіі святога Аляксанда ў Варшаве, дзе моляцца тутэйшыя беларусы.

Гамілію прамовіў біскуп Яноха. Іерарх, грунтуючыся на словах Езуса з нядзельнага Евангелля пра любоў да ворагаў, заахвоціў удзельнікаў Эўхарыстыі вучыцца іх выконваць, прывёўшы шмат прыкладаў прабачэння з уласнага досведу і з гісторыі дзвюх краін.

«Сіла і гвалт заўсёды з’яўляюцца доказам страху, і яны мінаюць. А вера, любоў і прабачэнне застаюцца», — сцвердзіў біскуп Міхал Яноха.

На заканчэнне Эўхарыстыі ён удзяліў удзельнікам пастырскае благаслаўленне.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа