Пошук

16.11.2021 17:35   Паводле: Vatican News
Ксёндз Хуліян Карон. Фота: corriere.it

Кіраўнік касцёльнага руху Comunione e Liberazione (Камунія і вызваленне), ксёндз Хуліян Карон абвясціў 15 лістапада аб сваёй адстаўцы.

Як паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у лісце да ўдзельнікаў Руху, заснаванага ксяндзом Луіджы Джусані ў 1954 годзе, іспанскі святар заявіў, што ён прыняў такое рашэнне, «каб змена кіраўніцтва, да чаго заклікае Святы Айцец, <…> магла адбыцца са свабодай, якой патрабуе гэты працэс».

Ён спаслаўся на дэкрэт, выдадзены Святым Пасадам у чэрвені, які ўстанаўлівае тэрміны паўнамоцтваў кіраўнікоў міжнародных аб’яднанняў вернікаў і новых супольнасцяў.

У сакавіку 2020 года 71-гадовы святар быў пераабраны старшынёй Comunione e Liberazione яшчэ на шэсць гадоў. Гэтую пасаду ён займаў з 2005 годзе, адразу пасля смерці ксяндза Джусані. У 2014 годзе яго паўторна абралі на шэсць гадоў. Яго трэці тэрмін павінен быў скончыцца ў 2026 годзе.

11 чэрвеня  Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абнародавала Агульны дэкрэт, якім пастанавіла, што адзін чалавек можа знаходзіцца на пасадзе кіраўніка міжнароднага аб’яднання свецкіх вернікаў, як прыватнага, так і грамадскага, максімум 10 гадоў запар, або два пяцігадовыя тэрміны. Пераабранне на пасаду магчыма толькі пасля пяцігадовага перапынку.

Comunione e Liberazione (Камунія і вызваленне) — касцёльны рух, які паходзіць з моладзевай групы Каталіцкай акцыі. Сёння ён дзейнічае ў 70-і краінах свету і ўключае каля 60 тыс. дарослых членаў. Больш за 40 гадоў Рух арганізоўвае штогадовыя Сустрэчы сяброўства паміж народамі ў Рыміні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа