25-гадовы Тыматэуш Шыдла атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне 27 мая. Яго маці Беата Шыдла з’яўляецца прэм’ер-міністрам Польшчы з 2015 года.
Тыматэуш — старэйшы сын у сям’і Беаты і Эдварда Шыдлаў. Малодшы на два гады брат Блажэй вучыцца на медыцынскім факультэце.
Сям’я Шыдлаў, як вядома з іх акружэння, дастаткова рэлігійная. Пасля абрання Беаты Шыдлы прэм’ер-міністрам жыхары яе роднага горада кожную нядзелю бачылі яе ў разам з сынам. Тыматэуш змалку прыслужваў міністрантам.