Дамашняя апека ў буфернай зоне — унікальны праект медыка-сацыяльнага суправаджэння «Карытас» Украіны. Для працы ў праекце «Карытас» Запарожжа, Марыупаля, Краматорска і Старабельска, якія працуюць у «шэрай зоне», былі задзейнічаны 200 мясцовых жыхароў.
Мэта праекта — медыка-сацыяльнае суправаджэнне самотных людзей у сталым узросце і паліятыўных хворых, якое забяспечваецца з дапамогай сацыяльных работнікаў, працаўладкаваных з ліку беспрацоўных мясцовых жыхароў.
Кожны з сацыяльных работнікаў прайшоў навучанне і трэнінгі на тэму «Апека над хворымі, якія патрабуюць дапамогі іншага. Дагляданне. Псіхалагічнае суправаджэнне». Кожны сацыяльны работнік бярэ пад апеку па тры асобы. Увогуле ў межах праекта дапамогу атрымліваюць каля 600 жыхароў буфернай зоны.
Як падкрэсліў кіраўнік медыцынскіх праграм «Карытас» Украіны Юрый Наканечны, асаблівасцю праекта ў буфернай зоне з’яўляецца тое, што патрабуючых даглядаюць людзі, якія жывуць непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў.
У межах праекту таксама прадастаўляюцца медыцынскія гранты на набыццё медыкаментаў або неабходнага медыцынскага абсталявання. На тэрыторыях, дзе доступ да медыкаментаў ускладнены, мабільныя каманды «Карытас» дастаўляюць неабходныя лякарствы непасрэдна жыхарам «шэрай зоны».
«Карытас» мае ўжо 20-гадовы досвед аказання медыка-сацыяльнага суправаджэння. Праект у «шэрай зоне» рэалізуецца пры падтрымцы «Карытас» Аўстрыі і фінансавай дапамозе ўраду Аўстрыі праз Аўстрыйскую асацыяцыю развіцця.
Паводле CREDO
(VGr)