Пошук

15.05.2017 18:06  

Арганізацыйны камітэт Сусветных дзён моладзі, якія ўпершыню пройдуць у Цэнтральнай Амерыцы, прадставіў афіцыйны лагатып каталіцкага форуму.

У конкурсе лагатыпаў да СДМ-2019 перамог Амбар Кальво, 20-гадовы студэнт архітэктурнага факультэта ўніверсітэта Панамы.

У лагатып увайшлі выявы Панамскага канала, які сімвалізуе паломніка, абрысы самой Панамы і крыж пілігрыма, а таксама выява Маці Божай і маленькія белыя плямы, як карона Марыі — таямніцы Ружанца і колькасць кантынентаў.

Гасціць у дыяцэзіх пілігрымы будуць 17-21 студзеня 2019 года. Традыцыйныя інтэграцыйныя і малітоўныя дні моладзь правядзе ў пяці мясцовых дыяцэзіях, а таксама ў суседніх дыяцэзіях Коста-Рыкі і Нікарагуа.

Цэнтральныя падзеі з удзелам Папы Рымскага пройдуць 22-27 студзеня пад дэвізам «Вось Я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова» (Лк 1, 38). Афіцыйнымі мовамі сустрэчы стануць іспанская, італьянская, англійская, французская і партугальская.

Арганізатары спадзяюцца прыняць у сябе каля 350 тысяч пілігрымаў

Рэгістрацыя распачнецца за год да правядзення СДМ. Каля 200 тысяч чалавек плануецца размясціць у сем’ях мясцовых жыхароў. Таксама будзе магчымасць стаць валанцёрам на СДМ у Панане. Іх навучанне распачнецца за год да СДМ. Даўгатэрміновы валантарыят будзе арганізаваны супольна з мясцовымі епіскапатамі.

Перэгрынацыя сімвалаў СДМ будзе праходзіць праз Мексіку, рэгіён Цэнтральнай Амерыкі і Карыбаў.

Таксама былі названыя духоўныя апекуны СДМ-2019 у Панаме. Імі сталі св. Ян Павел ІІ, св. Дон Боско, св. Роза Лімская, св. Марцін дэ Порэс, св. Хуан Дыега, св. Хасэ Санчас дэль Рыа, бл. сястра Марыя Рамера і бл. Оскар Рамера

Паводле episkopat.pl і panama2019.pa (IL)

Абноўлена 21.08.2017 13:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.