Пошук

06.09.2021 16:29   Тэкст: Ілья Лапато / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: C. Müller, pixelio

Юбілейны 25-ы кангрэс Renovabis сёлета пройдзе ў Берліне пад дэвізам «„Каб усе былі адно“. Экуменізм у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе — заданне і ўзбагачэнне». Хрысціянскі форум запланаваны на 15 і 16 верасня.

Форум абяцае стаць пляцоўкай для дыялогу паміж католікамі, праваслаўнымі і пратэстантамі. Так, адной з тэмаў стане дзейнасць Касцёла ва ўмовах пандэміі (душпастырства, катэхезы, святая Імша) і тое, як Касцёлы пераадольваюць гэтыя выклікі.

Сярод іншых тэм кангрэса — напружанасць ва ўзаемаадносінах паміж канфесіямі на прыкладах Румыніі і Украіны.

Арганізатары форума адзначаюць, што кангрэс не зможа даць адказы на ўсе пастаўленыя пытанні, але забяспечыць дыялог і абмен думкамі.

Сёлета кангрэс пройдзе ў гібрыднай форме: анлайн і часткова — з дакладамі запрошаных экспертаў у Каталіцкай Акадэміі ў Берліне.

Даведка

Міжнародны кангрэс Renovabis упершыню быў праведзены ў 1997 годзе аднайменнай арганізацыяй дапамогі нямецкіх католікаў краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс служыць пляцоўкай для дыскусіі пра развіццё Касцёла і грамадства на усходзе Еўропы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.