Пошук

10.08.2021 13:37   Catholic.by
Монсіньёр Вісвальдас Кульбокас з кардыналам П’етро Паралінам падчас закладкі вуглавога каменя ў будынак Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Фота Віталія Палінеўскага

У суботу 14 жніўня Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етро Паралін удзеліць біскупскае пасвячэнне монсіньёру Вісвальдасу Кульбокасу, прызначанаму нядаўна Апостальскім нунцыем ва Украіне.

Урачыстасць пасвячэння пройдзе ў архікатэдральнай базыліцы святога Станіслава і святога Уладзіслава ў Вільні.

Пачатак а 12-й гадзіне.

Вісвальдас Кульбокас нарадзіўся ў Клайпедзе 14 мая 1974 года. Дыпламатычную службу пры Святым Пасадзе распачаў у ліпені 2004 года. Служыў у ватыканскіх прадстаўніцтвах у Ліване, Нідэрландах, Расіі, а таксама працаваў у аддзеле сувязяў з дзяржавамі Дзяржсакаратарыяту Святога Пасаду і ў Кеніі.

Новапрызначаны Апостальскі нунцый валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і расейскай мовамі.

Быў перакладчыкам на сустрэчах Папы Францішка з прэзідэнтам Пуціным і з Маскоўскім Патрыярхам Кірылам, а таксама наведаў Беларусь падчас візіту ў нашу краіну Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка кардынала П’етро Параліна.

Вісвальдас Кульбокас становіцца шостым Апостальскім нунцыем ва Украіне, якая ўсталявала дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам 8 лютага 1992 года.

Абноўлена 11.08.2021 17:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.