Пошук

15.06.2021 16:13   Паводле: Vatican.va / Catholic.by
Монсіньёр Вісвальдас Кульбокас з кардыналам П’етро Паралінам падчас закладкі вуглавога каменя ў будынак Апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Фота Віталія Палінеўскага

15 чэрвеня Папа Францішак прызначыў Апостальскім нунцыем ва Украіне Монсіньёра Вісвальдаса Кульбокаса, ватыканскага дыпламата літоўскага паходжання, адначасова менаваўшы яго тытулярным арцыбіскупам Мартаны.

На партале Святога Пасаду Vatican.va падаецца кароткая біяграфія новага нунцыя, які змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, амаль год таму прызначанага Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.

Вісвальдас Кульбокас нарадзіўся ў Клайпедзе 14 мая 1974 года. Дыпламатычную службу пры Святым Пасадзе распачаў у ліпені 2004 года. Служыў у ватыканскіх прадстаўніцтвах у Ліване, Нідэрландах, Расіі, а таксама працаваў у аддзеле сувязяў з дзяржавамі Дзяржсакаратарыяту Святога Пасаду і ў Кеніі.

Новапрызначаны Апостальскі нунцый валодае італьянскай, французскай, іспанскай, англійскай і расейскай мовамі.

Быў перакладчыкам на сустрэчах Папы Францішка з прэзідэнтам Пуціным і з Маскоўскім Патрыярхам Кірылам, а таксама наведаў Беларусь падчас візіту ў нашу краіну Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка кардынала П’етро Параліна.

Вісвальдас Кульбокас становіцца шостым Апостальскім нунцыем ва Украіне, якая ўсталявала дыпламатычныя адносіны са Святым Пасадам 8 лютага 1992 года.

Абноўлена 15.06.2021 16:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа