Пошук

22.07.2021 15:42   Паводле: KAI, Vatican News / Catholic.by
Лагатып Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Славакію / navstevapapeza.sk

З нагоды падрыхтоўкі да візіту Папы Францішка ў Славакію, запланаванага на 12–15 верасня, славацкая Канферэнцыя біскупаў адкрыла афіцыйны сайт, прысвечаны гэтай падзеі.

На рэсурсе navstevapapeza.sk можна атрымаць інфармацыю аб 34-м замежным Апостальскім падарожжы Святога Айца, якое ён мае намер здзейсніць у Венгрыю і Славакію.

Ужо цяпер на сайце, даступным пакуль толькі на славацкай мове, размешчана праграма, лагатып, дэвіз візіту і кантактная інфармацыя.

На ім паступова будуць публікавацца розныя матэрыялы, звязаныя з візітам, умовы ўдзелу (з’явяцца на пачатку жніўня), акрэдытацыі для журналістаў і іншыя падрабязнасці аб пілігрымцы.

Плануецца, што Святы Айцец правядзе чатыры дні ў Славакіі і наведае Браціславу, Прэшаў, Кошыцы і Шашцін-Стражэ.

Дэвіз 34-га Апостальскага падарожжа Папы Францішка — «З Марыяй і Юзафам на шляху да Езуса».

Як са спасылкай на арганізатараў візіту паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, гэты дэвіз выражае спадзяванне на тое, што візіт Папы ў Славакію ўмацуе веру і адновіць жаданне ісці за Езусам, Які «не для таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб служыць» (Мц 20, 28), — заўважылі арганізатары.

На лагатыпе падарожжа змешчана дарога да крыжа, які знаходзіцца ў самым сэрцы, што з’яўляецца сімвалам любові да Езуса, святога Юзафа і Найсвяцейшай Панны Марыі — Нябеснай заступніцы Славакіі. Блакітны крыж увянчаны арэолам жоўтай стужкі і сямю чырвонымі шасціпраменнымі зоркамі, што паказваюць на адзін з тытулаў, якім мясцовыя жыхары ўшаноўваюць Маці Божую: «Багародзіца сямі боляў». Колеры ўзятыя са сцягоў Ватыкана і Славакіі.

Абноўлена 22.07.2021 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.