Пошук

26.04.2017 14:07   Ілья Лапато / Catholic.by

Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла ацэньвае магчымы прыбытак для краіны ў 500-600 мільёнаў еўра. У 2019 годзе Панама стане гаспадыняй СДМ, якія традыцыйна лічацца найбуйнейшымі сусветнымі сустрэчамі каталіцкай моладзі з Папам Рымскім.

У Панаме чакаюць каля паўмільёна замежных гасцей. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, правядзенне такога буйнога форуму будзе служыць дадатковай матывацыяй для мадэрнізацыі інфраструктуры ў краіне.

Так, спецыяльна для СДМ у Панаме скончаць будаўніцтва другой лініі метро, а таксама працы па расшырэнні міжнароднага аэрапорта, які лічыцца адным з буйных перасадачных месцаў у рэгіёне.

Павелічэнне штату арганізацыйнага камітэту плануе ў краіне і Каталіцкі Касцёл. Як паведамляе партал Panama America, у бліжэйшы месяц  стануць вядомы дэталі па цэнтральным месцы правядзення, а таксама прыблізныя выдаткі на арганізацыю СДМ.

Сусветныя дні моладзі пройдуць у Панаме з 22 па 27 студзеня 2019 года. Панама стане найменшай дзяржавай, якая прыме ў сябе сустрэчу такога буйнога маштабу. Каля 85 працэнтаў з 3,5 мільённага насельніцтва ў краіне вызнаюць каталіцтва, каля 10 працэнтаў — пратэстанты. СДМ пройдуць у лацінаамерыканскай краіне трэці раз у гісторыі.

Ідэя правядзення СДМ належала папу Ян Павел ІІ.

Паводле katholisch.de.
Пераклад і адаптацыя І. Лапато

Абноўлена 05.09.2017 15:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.