Пошук

25.06.2021 12:06   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: aufildelapense.wordpress.com

Сёлета ў Францыі сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату прымуць 130 кандыдатаў, што крыху больш, чым у мінулым годзе.

Пра гэта са спасылкай на французскі епіскапат паведаміла 24 чэрвеня Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

У Францыі пасвячэнне зазвычай адбываецца ў раёне 29 чэрвеня — урачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла, якія лічацца стаўпамі Касцёла.

Сёлета сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату ў краіне прымуць 130 кандыдатаў, што на чатыры больш, чым у мінулым годзе.

Большасць пасвячэнняў ужо адбылася ў мінулыя выходныя, іншыя пройдуць у наступныя, а таксама ў верасні і кастрычніку.

Сярод сёлетніх новапрэзбітэраў 79 дыяцэзіяльных святароў, 41 належаць да розных супольнасцяў, напрыклад, такіх, як супольнасць святога Марціна ці супольнасць Эмануэль, 12 новых святароў з’явіцца ў манаскіх супольнасцях і яшчэ тры святары будуць служыць у надзвычайнай форме Рымскага абраду.

Па звестках Канферэнцыі біскупаў Францыі, у 2019 годзе у краіне прынялі пасвячэнне 126 новых святароў, 125 у 2018, 117 у 2017, каля 100 у 2016, 120 у 2015 і каля 140 у 2014 годзе.

Абноўлена 25.06.2021 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця