Пошук

10.06.2021 17:50   Паводле: taize.fr / Падрыхтаваў: Мікола Гракаў / Catholic.by

Экуменічная супольнасць Тэзэ паведамляе, што абвешчаная ў польскім Уроцлаве у снежні 2019 года наступная Еўрапейская сустрэча моладзі, якая планавалася ў 2020 годзе, але з-за пандэміі была перанесена, адбудзецца ў Турыне ў Італіі напрыканцы 2021 – напачатку 2022 года.

Яна распачнецца ў аўторак 28 снежня 2021 года і завершыцца ў суботу 1 студзеня 2022 года.

Як адзначаецца на сайце супольнасці taize.fr, у сувязі з тым, што санітарная сітуацыя да гэтага часу застаецца нявызначанай, спосаб і падрабязнасці сустрэчы будуць пададзены пазней. Па меры магчымасці, маладыя ўдзельнікі сустрэчы будуць размешчаны або ў сем’ях, або ў грамадскіх памяшканнях (парафіяльных цэнтрах і школах). Малітвы апоўдні плануецца праводзіць у касцёлах у цэнтры горада, а малітвы ўвечары — у выставачным цэнтры Lingotto. Ранішняя праграма будзе праходзіць у парафіях, а ў другой палове дня плануюцца мерапрыемствы ў розных месцах у горадзе.

Паведамляецца, што некаторыя моманты сустрэчы будуць транслявацца анлайн, каб дазволіць далучыцца да іх тым, хто не зможа прыехаць у Турын.

Хоць падрабязнасці стануць вядомыя ўжо пасля лета, але арганізатарам ужо цяпер важна ведаць колькасць маладых людзей, якія жадаюць узяць удзел у Еўрапейскай сустрэчы моладзі.

Таму яны звяртаюцца да адказных за групы, якія збіраюцца ехаць у Турын, з просьбай паведаміць прынамсі прыблізна планаваную колькасць удзельнікаў, што будзе спрыяць належнай падрыхтоўцы сустрэчы.

Паведамленні неабходна дасылаць на e-mail: rencontres@taize.fr

Еўрапейскія сустрэчы моладзі Тэзэ на Новы год праводзяцца з 1978 года, калі юнакі і дзяўчаты розных веравызнанняў з усяго кантыненту сабраліся на супольную малітву ў Парыжы. Ва ўмовах пандэміі ўпершыню за больш як 40 гадоў правядзення мерапрыемства Еўрапейская сустрэча была адменена.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.