У касцёлах каталіцкай архідыяцэзіі Нью-Ёрка збіраюцца раздзяліць месцы для вакцынаваных вернікаў і тых, хто не прышчапіўся ад каранавіруснай інфекцыі.
Пры святынях, як паведамляе агенцтва interfax-religion.ru, будуць створаны секцыі для тых вернікаў, якія не атрымалі вакцыну і «хочуць працягваць захоўваць сацыяльную дыстанцыю».
Акрамя гэтага спяваць у хоры і служыць пры алтары змогуць толькі вакцынаваныя вернікі.
Падобнае новаўвядзенне будзе рэалізоўвацца і ў каталіцкай дыяцэзіі Брукліна. Раней біскуп Бруклінскі Нікалас ды Марцыё паведамляў, што каранцінныя абмежаванні ў святынях будуць паслаблены. Аднак, як стала вядома, змякчэнне абмежаванняў будзе распаўсюджвацца толькі на вакцынаваных парафіянаў. Астатнія павінны будуць захоўваць сацыяльную дыстанцыю і масачны рэжым.