Пошук

28.05.2021 14:55   Паводле: interfax-religion.ru / Фота: Ulrich Schwarz / Catholic.by

27 мая ў Берліне заклалі экуменічную царкву House of One, якая будзе служыць месцам рэлігійных сустрэч для прадстаўнікоў адразу трох рэлігій — хрысціянства, іўдаізма, іслама.

Як паведамляе interfax-religion.ru са спасылкай на тэлерадыёкампанію RBB, сучасны будынак з пясчаніка вышынёю 42 метры пабудуюць на плошчы Петрыплатц, на месцы фундамента разбуранай святыні XIII стагоддзя Петрыкірхе.

У будынку асобна будуць знаходзіцца царква, сінагога і мячэць, якія аб’яднае агульная зала.

Прысутны на цырымоніі закладкі спікер бундэстага Вольфганг Шойбле назваў праект «незвычайным», бо ініцыявалі яго прадстаўнікі трох рэлігій.

Кошт будаўніцтва ацэньваецца ў 47,3 мільёны еўра. На сёння сабрана 40 мільёнаў. Грошы паступілі з федэральнага і зямельнага бюджэтаў, а таксама з прыватных ахвяраванняў з больш чым 60 краін. Плануецца, што будаўніцтва завершыцца ў 2024-2025 гадах.

 

Абноўлена 28.05.2021 14:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця