Плануецца, што да 2023 года славуты Калізей у цэнтры Рыма істотна зменіцца. Італьянскія ўлады вырашылі аднавіць арэну, на якой амаль дзве тысячы гадоў таму праходзілі гладыятарскія баі.
Як нагадваецца на партале news.mail.ru, амфітэатр Флавіеў умяшчальнасцю звыш 50 тысяч чалавек быў пабудаваны ў 72–80 гадах падчас кіравання імператара Ціта.
Па форме амфітэатр уяўляе сабой эліпс, у цэнтры якога знаходзілася вялізная драўляная сцэна, пасыпаная пяском.
Пад ёй знаходзіліся калідоры, пакоі для гладыятараў і дзікіх жывёл, а таксама шахты з пад’ёмнымі механізмамі.
Напрыканцы XIX стагоддзя археолагі падчас раскопак дэмантавалі сцэну, каб трапіць у падземныя памяшканні. Цяпер гэтыя тунэлі добра відаць у цэнтры амфітэатра.
Як паведамляе The Guardian, падчас рэстаўрацыі падземныя збудаванні будуць умацаваныя, а амфітэарту будзе вернуты першапачатковы выгляд.
Урад Італіі ўхваліў план па аднаўленні арэны: тэндар на 18,5 млн еўра выйграла кампанія Milan Ingegneria.
Прапанаваная ёю арэна будзе высокатэхналагічнай: драўляныя фрагменты сцэны будуць рухацца, адкрываць і закрываць сутарэнні Калізея.
Плануецца, што старажытны рымскі амфітэатр стане пляцоўцкай для канцэртаў класічнай музыкі і іншых мерапрыемстваў.