11 мая польскія палатыны арганізуюць анлайн прэс-канферэнцыю, падчас якой прадставяць праект нацыянальнага анкетавання з мэтаю нагадаць вучэнне святога Яна Паўла ІІ і яго пілігрымку на радзіму ў 1991 годзе.
Як нагадвае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, святы Ян Павел ІІ падчас пілігрымкі ў Польшчу, якая праходзіла 1–9 чэрвеня 1991 года, скіраваў да сваіх суайчыннікаў моцнае пасланне — своеасаблівы Дэкалог.
Тады Ян Павел ІІ даў свайму народу моцныя маральныя прынцыпы для будавання новай рэчаіснасці пасля падзення камуністычнай дыктатуры ў краіне.
Праз трыццаць гадоў словы Вялікага Папы могуць надалей натхняць на дзеянні, але ў той жа час выклікаць і спрэчкі.
Падчас візіту ў 1991 годзе святы Ян Павел ІІ закранаў тэмы, якія застаюцца актуальнымі і сёння: нядзеля ў жыцці хрысціяніна, праблема абортаў, сутнасць сужэнства, будаванне новага грамадскага ладу, маніпуляцыя словам.
Нанава адкрыць пасланне Вялікага Папы паклікана дапамагчы агульнапольскае анлайн-анкетаванне «Дзесяць словаў Яна Паўла ІІ».
Для кожнай запаведзі выбрана па некалькі думак, з якіх удзельнік вызначае найбольш важную для яго. Такім чынам будзе адноўлена пасланне святога Яна Паўла ІІ для сучаснай Польшчы, шмат у чым актуальнае і для іншых постсавецкіх краін.