Пошук

15.03.2021 17:58   Паводле: tass.ru / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота pravmir.ru

12 сакавіка намеснік кіраўніка справамі Маскоўскай патрыярхіі епіскап Зеленаградскі Сава (Тутуноў) у сваім канале Telegram выказаў думку, што чарговы зварот да каляндарнага пытання з прапановай аб’яднасць тэрміны пасхаліі будзе лішнім для дыялогу праваслаўных з католікамі.

Праваслаўны іерарх бачыць у гэтай прапанове большую зацікаўленасць Канстанцінопальскага патрыярхату ў адзінстве з католікамі, чым з праваслаўнымі.

Каментар намесніка кіраўніка справамі Маскоўскай патрыярхіі прыводзіць рускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.

«Калі адпаведнае выказванне не з’яўляецца дзяжурным дыпламатычным расшаркваннем асобнага фанарскага архіерэя, што цалкам магчыма, то гэта не вельмі вялікі, але сімвалічны інтэграцыйны крок.

Прычым у праваслаўным асяроддзі гэта крок, наадварот, дэзінтэграцыйны, — напісаў іерарх у сваім канале Telegram, падкрэсліўшы, што не ўсе ў праваслаўным свеце пойдуць на гэты крок. — Гэтае выказванне кажа пра большую зацікаўленасць, прынамсі, часткі епіскапата Фанара ў збліжэнні з Ватыканам, чым у захаванні праваслаўнага адзінства».

Нагадаем, за праваслаўную рэформу календара і ўстанаўленне агульнай даты святкавання Вялікадня ў праваслаўі і каталіцтве выказаўся Кіраўнік Пастаяннага Экуменічнага Прадстаўніцтва Патрыярхата Канстанцінопаля пры Сусветнай радзе Цэркваў у Жэневе арцыбіскуп Тэлмескі Ёў Геча.

У 2015 годзе Папа Францішак заяўляў, што Рыма-каталіцкі Касцёл можа перагледзець метад разліку даты святкавання Вялікадня, каб усе хрысціяне адзначалі яго ў адзін дзень.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця