Пошук

01.03.2017 11:27  

У Джакарце сваё вяшчанне распачаў першы каталіцкі тэлеканал Інданезіі «Hidup TV» (Жыццё ТВ). Мусульмане складаюць 88 працэнтаў жыхароў Інданезіі, пры гэтым доля католікаў — толькі 3 працэнты.

Новую праграму прадставіла Камісія сацыяльных камунікацый Джакартскай архідыяцэзіі на пасяджэнні інданезійскага аддзела каталіцкай медыйнай арганізацыі SIGNIS у Мулцілане (на цэнтральнай Яве). Канал пакуль што працуе ў інтэрнэце, але ў бліжэйшы час, як чакаецца, пачне вяшчанне праз спадарожнік.

Сталічная архідыяцэзія ўжо доўгі час рыхтуе розныя ўласныя тэлевізійныя праграмы, такія як Renungan Harian («Хлеб на штодзень»), Embun Kehidupan («Школа Жыцця»), Sosialisasi Arda («Жыццё архідыяцэзіі»).

Сённяшняя медыяініцыятыва ахоплівае тры гадзіны вяшчання ў дзень, але з часам павінна дайсці да 8 гадзін.

Як адзначыў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі выканаўчы сакратар Камісіі інданезійскага епіскапату а. Камілюс Пантус, усё падобныя дыяцэзіяльныя камісіі працуюць над стварэннем рознафарматнай медыяпрасторы і пашырэннем прапаноў каталіцкіх праграм з такімі элементамі, як дыскусійныя форумы, фільмы і дакументальная прадукцыя.

Стваральнікі канала разлічваюць на тое, што ён будзе карысны для евангелізацыі не толькі ў Інданезіі, але ва ўсім рэгіёне. «Пачынаючы ад заўтрашняга дня, напрыклад, мы маглі б трансляваць нашы праграмы гледачам у Джаяпура або ў Папуа (інданезійская правінцыя на ўсходзе краіны)», — адзначыў кіраўнік SIGNIS Інданезіі а. Франс Сальскі.

Паводле CREDO, (IL)


Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця