Пошук

28.02.2017 08:11  

Жыхар Бэтлеема Якуб Шахен, вернік сірыйска-праваслаўнай Царквы перамог у арабскім песенным шоў талентаў «Arab idol».

Упершыню перадача «Pop-Idol» выйшла ў Вялікабрытаніі, дзе паспяхова ішла два сезоны з 2001 па 2003 гг. З таго часу конкурсы ў падобным фармаце сталі выходзіць па ўсім свеце.



У фінале, які завяршыўся 25 лютага ў Бейруце, 23-гадовы спявак з Палесціны спаборнічаў з іншым сваім земляком. За музычным спаборніцтвам на вялікіх тэлебімах, адмыслова ўсталяваных на адной з плошчаў горада сачылі тысячы жыхароў Бэтлеема.



На фінал конкурса ў Ліван з гэтай нагоды прыбыла асобная дэлегацыя з Бэтлеема на чале з бургамістрам горада, а таксама сынам палесцінскага лідара Махмуда Аббаса — Аббасам Джасірам.

Чытайце таксама:

Якуб Шахен стаў другім палесцінцам, які здабыў перамогу ў конкурсе. У 2013 годзе песеннае шоў выйграў Мухамед Асаф з сектара Газа.

Паводле deon.pl (IL),
фота theguardian.com

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця