Пошук

02.03.2021 09:49   Паводле: KAI / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: iStock

11 сакавіка ў Варшаве пройдуць чарговыя навуковыя дэбаты з цыклу «Pro Tempore. Дыялог навук», якія арганізуе Каталіцкая акадэмія ў Варшаве і Камітэт тэалагічных навук PAN.

Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ са спасылкай на сайт protempore.mkw.pl, удзельнікі навуковых дэбатаў будуць разважаць ці не саступаюць дакладныя навукі этыцы і маралі; ці не даюць развітыя тэхналогіі менш нагодаў парушаць законы; куды прывядзе чалавецтва развіццё тэхнікі.

Сучасныя смартфоны ўжо кантралююць амаль увесь план дня, здраджваюць наша месцазнаходжанне, лічаць пульс і крокі, нагадваюць пра пакупкі і візіты да ўрача.

Колькі месца застанецца праз некалькі дзясяткаў гадоў на свабодныя аўтаматычныя рашэнні чалавека, у тым ліку тыя, якія не заўсёды згодныя з розумам ці нават сумленнем?

Ці не страціць усёй сваёй глыбіні старажытны лацінскі выраз errare humanum est (чалавеку ўласціва памыляцца)? А можа, яго сэнс будзе адаптаваны з прычыны таго, што функцыю кантролю мы даручым штучнаму розуму?

У наш час на малых і вялікіх камп’ютарах функцыянуюць усталяваныя на іх прылады. Але што будзе прах 50 гадоў? Ці ў стане штучны інтэлект прыняць кантроль над цывілізацыяй? У якім кірунку павінен развівацца чалавек? Падобныя пытанні часта гучаць у сферы публіцыстыкі і літаратуры. Аднак, што думаюць пра гэта вучоныя?

Ці можна заставацца вольным і адказным у свеце штучнага інтэлекту?

Свае меркаванні адносна гэтых пытанняў выкажуць на форуме тры навукоўцы: прафесар этыкі і маралі Пётр Ліхач, матэматык і праграміст Андрэй Млечка, тэолаг і філосаф ксёндз доктар Януш Пыда.

Будзе арганізавана трансляцыя форуму. Пачатак 11 сакавіка ў 19.00 па польскім часе.

«Pro Tempore. Дыялог навук» — гэта цыкл навуковых дэбатаў, якія вядуцца на стыку тэалагічных, дакладных і гуманітарных навук. Першая сустрэча адбылася 22 студзеня бягучага года на тэму свабоды і адказнасці ў час антрапалагічнага натуралізму.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа