У Харватыі завяршыўся XI Чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе. У фінале зборная Партугаліі перамагла зборную Босніі і Герцагавіны 3:0, здабыўшы на падобных спаборніцтвах трэцяе золата запар.
Бронза ў гаспадароў турніру — святароў з Харватыі, якія ў матчы за трэцяе месца былі майнейшымі за славакаў 2:1.
На фота: удзельнікі ЧЕ-2017 у Вукавары, djos.hr (с)
Чытайце таксама:
- Пра футбол — з прэлатам Марынко Антолавічам
- У Харватыі завяршаецца чэмпіянат па міні-футболе. Беларускія святары згуляюць таварыскі матч з ветэранамі зборных
- Зборная каталіцкіх святароў Беларусі вырушае ў Харватыю на Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод святароў
Чэмпіянат Еўропы-2017 у Вукавары завяршыўся парадам яго ўдзельнікаў і цырымоніяй узнагароджвання. Таксама быў узнагароджаны лепшы з ігракоў кожнай каманды. Чэмпіянат Еўропы-2018 будзе прымаць Італія.