37-гадовая Моніка Кушынская, былая вакалістка гурта Varius Manx, з 2006 года пасля аўтамабільнай аварыі едзіць на інвалідным вазку.
«Я веру, што ёсць шанс на поўнае аздараўленне. За ўсе гэтыя гады нічога не змянілася, што датычыць майго фізічнага стану, але многае змянілася ў маёй галаве, і гэта самае важнае», — адзначае артыстка.
Давяраю Богу
Неаднаразова Моніка падкрэслівала, што, нягледзячы на страту здароўя, дзякуючы аварыі яна шмат адтрымала. Як сцвярджае спявачка, яна ўсвядоміла, што насамрэч з’яўляецца важным і навучылася ствараць блізкія адносіны з людзьмі і берагчы іх.
«Я размаўляю з Богам. Рэдка прашу штосьці для сябе. У мяне няма высокіх мараў. Калі мне даводзіцца пра штосьці прасіць, то гэта малыя рэчы. На выгляд яны дробныя, а для мяне вельмі вялікія, бо прыносяць шчасце. Я навучылася... знаходзіць у штодзённасці штосьці, што прыносіць радасць. Я давяраю Богу. Я адчуваю, што ўсё тое добрае, што павінна адбыцца ў маім жыцці, адбудзецца», — сказала ў адным з інтэрв’ю Моніка Кушынская.
У 2011 годзе Моніка выйшла замуж за Якуба Рачынскага. Праз чатыры гады разам з мужам яна напісала песню In The Name Of Love («У імя кахання»), з якой пара выступіла ў фінале міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2015».
У лютым 2017 года ў Монікі і Якуба нарадзіўся сын Ерамій.
Паводле deon.pl
(VGr)