На Сінаі ў Егіпце забітыя два мужчыны за веру ў Хрыста. 65-гадовы Саад Хана быў застрэлены, праўдападобна, ісламістамі, а яго сына Медхата спалілі жывым. Целы ахвяраў былі знойдзены 22 лютага ў цэнтры горада Эль-Арыш.
Трагедыя здарылася пасля публікацыі 19 лютага 20-хвіліннага відэазапісу тэрарыстычнай групоўкі, якая дзейнічае на Сінаі ў супрацоўніцтве з «Ісламскай дзяржавай». Яе члены пагражаюць коптам, якія складаюць 10 працэнтаў насельніцтва Егіпта, называючы іх «любімымі ахвярамі» сваіх дзеянняў.
Тэрарысты таксама асудзілі рэлігійную меншасць за супрацоўніцтва з Захадам у змаганні супраць ісламу. У відэапасланні прагучала перасцярога, што снежаньскі напад тэрарыста-смяротніка на касцёл у Каіры быў толькі пачаткам забойчых актаў, якія чакаюць копцкае грамадства.
Паводле deon.pl
(VGr)