Пошук

12.02.2021 15:05   Паводле: ekai.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Фота: Henryk Przondziono / Gość

10 лютага прайшла сустрэча Камісіі Каталіцкага выхавання Канферэнцыі Біскупаў Польшчы, прысвечаная катэхізацыі на базе школ. Ужо 30 гадоў урокі рэлігіі ўключаны ў школьную праграму.

«Калі будзе адкрытасць, якасць, зычлівасць і дабро, то гэтым мы будзем прыцягваць. Бо якія іншыя прылады? Прымусам, без сумневаў, няшмат дасягнем», — сцвердзіў на сустрэчы старшыня камісіі біскуп Войцех Осял, словы якога прыводзіць партал ekai.pl.

Як адзначыў іерарх, з усёй Польшчы ідуць сігналы пра тое, што моладзь усё часцей адмаўляецца ад урокаў па рэлігіі.

«Аднак, з іншага боку, трэба таксама заўважыць, што вялікая частка моладзі прысутнічае на гэтых уроках, — працягваў біскуп Осял. — Праблемы трэба ўздымаць і вырашаць, аднак трэба бачыць і дабро, якое таксама існуе. Можа, яно больш ціхае, але яно ёсць. Таму варта паглядзець сумленна і пазітыўна».

«Урок рэлігіі разам з каштоўнасцямі, з верай упісваецца ў інтэгральнае выхаванне, якое так патрэбна ў чалавечым і духоўным вымярэнні. Гэта таксама трэба ведаць», — падкрэсліў іерарх.

Пры гэтым старшыня камісіі адзначыў, што праблема адмаўлення моладзі ад урокаў рэлігіі таксама мае вырашэнне, і яго трэба шукаць.

Непакоячай з’явай, на думку ірарха, з’яўляецца змяншэнне колькасці выкладчыкаў рэлігіі. На змену настаўнікам, якія сыходзяць на пенсію, маладых прыходзіць недастаткова.

«У моладзі ёсць такая тэндэнцыя: калі яна чагосьці не абавязана рабіць, то і не будзе, — сцвердзіў біскуп Осял. — Нашае заданне — паказаць маладым прыгажосць быцця ў Касцёле, хоць мы ведаем, што рэпутацыя Касцёла сёння моцна падарвана».

Абноўлена 12.02.2021 15:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця