Пошук

27.01.2021 16:04   Паводле: Agência ECCLESIA / Відэа: Lisboa2023 / Youtube / Catholic.by
Фота: Paulo Novais / LUSA

27 студзеня, у другую гадавіну заканчэння Сусветных дзён моладзі ў Панаме, арганізатары прадставілі гімн наступнай сустрэчы, якая пройдзе ў 2023 годзе ў Лісабоне (Партугалія).

Гімн СДМ у арыгінале мае назву Há Pressa no Ar, якую можна перакласці «У паветры — паспешнасць», што сугучна з тэмай моладзевага форуму «Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну» (Лк 1, 39).

«Спяваючы гэты гімн, моладзь з усяго свету запрошана атаясаміць сябе з Марыяй; сабрацца, каб служыць, каб прыняць місію і змяняць свет. Тэкст таксама гаворыць пра свята, якім з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі, і радасць, засяроджаную на адносінах з Богам», — тлумачаць арганізатары ў паведамленні для прэсы, якое змясціла партагульскае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Agência ECCLESIA.

Гімн напісалі ксёндз Жуан Паўлу Вас і Пэдру Фэрэйра, якія паходзяць з партугальскай дыяцэзіі Каімбры. Іх музычны твор перамог у конкурсе, на які было даслана каля 100 іншых спеваў.

Гімн СДМ 2023 быў прадстаўлены ў партугальскай і міжнароднай версіях. Зазвычай яго перакладаюць таксама на іншыя мовы.

Адказны за моладзь у Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Юзаф Станеўскі запрашае беларускіх юнакоў і дзяўчат стварыць беларускамоўную версію гімна СДМ 2023.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа