Пошук

26.01.2021 12:39   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: youtube.com

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у мінулым годзе было здзейснена больш абортаў, чым у 2019.

Як паведаміў сайт Christianpost.com, агульная колькасць абортаў у 2020 годзе склала 42,6 млн, а годам раней у свеце былі забітыя 42,3 млн ненароджаных немаўлят. Статыстыка абортаў значна перавысіла колькасць людзей, якія загінулі ад розных іншых прычын.

Паводле дадзеных, сабраных даведкавым сайтам Worldometer, які вядзе збор статыстычных звестак пра стан здароўя насельніцтва свету, выкарыстанне рэсурсаў і смяротнасць у рэжыме рэальнага часу, штогод ва ўсім свеце робіцца больш за 40 млн абортаў.

Рэсурс змяшчае статыстычную інфармацыю пра аборты, якую падае Сусветная арганізацыя аховы здароўя, паводле якой у мінулым годзе былі забітыя 42,6 млн ненароджаных.

Для параўнання, вірусныя хваробы ў 2020 г. забілі больш за 13 млн чалавек ва ўсім свеце. Прычынай смерці каля 8,2 млн чалавек сталі анкалагічныя захворванні; амаль 5,1 млн чалавек памерлі ад курэння, а 2,5 млн — ад алкаголю.

Паводле дадзеных універсітэту Джона Хопкінса, ад каранавірусу ў 2020 годзе памерлі больш за 1,8 млн чалавек.

Агульная колькасць смерцяў ад хвароб у свеце ў 2020 годзе, за выключэннем абортаў, склала амаль 59 млн. Калі б аборты лічыліся прычынай смерці, а не проста статыстыкай, агульная колькасць загінулых у 2020 годзе перавысіла б 100 млн чалавек.

Абноўлена 26.01.2021 17:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця