Пошук

02.12.2020 15:58   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Згодна з распараджэннем дзяржаўных уладаў Бельгіі ад 29 лістапада, якім да 15 студзеня 2021 года была працягнута забарона на правядзенне публічных рэлігійных цырымоній, у краіне адменены святыя Імшы на Божае Нараджэнне.

Як перадае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, у апублікаваным 1 снежня Паведамленні бельгійскія каталіцкія біскупы прымаюць да ведаму рашэнне ўладаў і ў чарговы раз выказваюць сваю «салідарнасць з мерамі ўраду, скіраванымі на стрыманне пандэміі, прадухіленне ахвяраў, наколькі гэта толькі магчыма, і змяншэнне нагрузкі на нашу службу аховы здароўя».

Разам з тым «біскупы, як і многія вернікі, адчуваюць гэтае часовае спыненне публічных цэлебрацый як абмежаванне для перажывання сваёй веры».

Таму епіскапат Бельгіі просіць распачаць дыялог з кампетэнтнымі дзяржаўнымі структурамі адносна магчымасці раней вярнуцца да публічных рэлігійных цэлебрацый, якія праводзіліся б з захаваннем усіх неабходных мер бяспекі.

У сваім паведамленні біскупы Бельгіі звярнуліся да адказных асоб у парафіях з просьбай, каб падчас святаў касцёлы былі адчынены як мага даўжэй. Такім чынам вернікі змогуць у іх прыходзіць, каб памаліцца індывідуальна ці разам з сям’ёй, паставіць свечку або зрабіць ахвяраванне для патрабуючых. Іерархі заахвочваюць, каб падчас Божага Нараджэння вернікі мелі магчымасць маліцца перад Бэтлеемскімі яслямі з захаваннем неабходных санітарных прадпісанняў.

Абноўлена 02.12.2020 18:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця