Пошук

27.01.2017 08:37  

Чуткі пра ўдзел у «Маршы за жыццё» віцэ-прэзідэнта ЗША пэўны час ужо хадзілі вакол Белага Дому. Цяпер з’явілася і афіцыйнае пацвярджэнне: віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс возьме ўдзел у «Маршы за жыццё».

Новаабраны Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп таксама падтрымлівае марш і, як перадаюць СМІ, магчыма пагутарыць з арганізатарамі маршу па тэлефоне. Акрамя таго ў маршы запланаваны ўдзел шэрагу членаў новай адміністрацыі Белага Дому.



Як адзначае ўкраінскі партал CREDO, гэта вельмі важны сігнал для ўсяго руху pro life, калі віцэ-прэзідэнт адной з важнейшых краін свету пачынае падтрымліваць ініцыятывы за жыццё.

Таксама падчас тэлеінтэрв'ю 25 студзеня Дональд Трамп паскардзіўся на тое, што СМІ вельмі шырока асвятлялі марш жанчын, але фактычна ігнаруюць «Марш за жыццё».

Журналіст спытаў прэзідэнта, ці чуў ён голас жанчын, якія выходзілі на марш у Вашынгтоне. Трамп адказаў: «Я не мог іх чуць, аднак натоўп быў вялікім. У пятніцу (падчас маршу за жыццё — заўв. аўт.) таксама будзе вялікі натоўп людзей, большасць з якіх — гэта людзі з поглядамі пра лайф. І гэтыя людзі кажуць, што прэса не піша пра іх»

Адметна, але, як падае LifeSiteNews, марш жанчын у студзені 2017 года амерыканскія СМІ асвятлялі ў 129 разоў больш актыўна, чым марш жыцця 2016 года.

«Марш за жыццё», які сёлета пройдзе ў 44-ты раз, уяўляе сабой буйнешую штогадовую дэманстрацыю ў ЗША, галоўная мэта якой у патрабаванні абараніць правы чалавека ва ўлонні маці.

Паводле CREDO (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.