Пошук

24.11.2020 17:16   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: fotosearch.pl

Пастаянная рада Канферэнцыі Біскупаў Францыі пастанавіла правесці медыцынскае абследаванне святароў у сувязі з занепакоенасцю станам іх здароўя.

Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, епіскапатам было даручана вывучыць прычыны пагаршэння стану здароўя французскага духавенства: эмацыянальную напружанасць, самотнасць, перапрацоўку, на якія накладаецца таксама шырокі рэзананс педафільскіх скандалаў ва ўлонні Касцёла. З гэтай мэтай была створана працоўная група, у склад якой увайшлі дыяцэзіяльныя святары, біскуп і шэраг экспертаў.

Яны плануюць заняцца рознымі аспектамі жыцця духавенства: душпастырскай працай, станам псіхічнага і фізічнага здароўя, сацыяльным забеспячэннем і г.д.

Паводле дадзеных за 2017 г., у Касцёле ў Францыі было 11 тыс. 314 дыяцэзіяльных святароў. Для параўнання, у 1965 г. іх колькасць складала 49 тыс., а з 1980 г. яна зменшылася на 70 працэнтаў.

Цяпер некаторыя функцыі святароў прымаюць на сябе свецкія, якія займаюцца катэхізацыяй, падрыхтоўкай да сакрамэнтаў, адказваюць за фінансавыя справы, вядуць парафіяльныя кнігі і праводзяць пахаванні.

Абноўлена 24.11.2020 17:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.