Пошук

13.11.2020 16:09   Паводле: Рopmech.ru / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by

Археолагі знайшлі старажытную святыню, дзе, як апісана ў Евангеллі, Езус аздаравіў жанчыну, якая пакутавала на крывацёк.

Як паведамляе Рopmech.ruэксперты з універсітэта Хайфы інфармуюць, што святыня знаходзілася ў старажытным горадзе Баніяс, перайменаваным у Цэзарэю Філіпаву яшчэ ў часы жыцця Хрыста.

Многія важныя мясціны старадаўніх часоў вельмі цяжка знайсці, таму што яны кепска і недакладна апісаны. Таму кожная такая знаходка становіцца цудам для археолагаў.

Аздараўленне Езусам жанчыны, якая сыходзіла крывёю, апісана ў Евангеллях ад Мацвея, Марка і Лукі.

Яна пакутавала на крывацёк на працягу 12 гадоў, але, нягледзячы на клопат многіх урачоў, ёй станавілася ўсё горш, таму яна вырашыла звярнуцца да Езуса. Як толькі яна дакранулася да Яго плашча, то імгненна вылечылася.

Візантыйскі гісторык Яўзэбій пісаў, што пасля гэтага жанчына ўзвяла статую ў памяць пра цуд у святыні ў Цэзарэі Філіпавай, якая знаходзілася на Галанскіх вышынях паміж Сірыяй і Ліванам. Старажытныя крыніцы сцвярджаюць, што статуя была разбіта, але святыня доўгі час працягвала стаяць.

Падчас нядаўніх раскопак была знойдзена раней схаваная і разбураная святыня, якая знаходзілася пад рымскай сцежкай. «Мы мяркуем, што знойдзеная намі святыня магла быць той самай, у якой здарыўся цуд», — кажуць археолагі.

Хаця паблізу ёсць яшчэ адна святыня, вядучы археолаг Адзі Эрліх лічыць, што нядаўна знойдзены будынак больш адпавядае старажытным апісанням.

Нягледзячы на адкрыццё, якое зрабілі навукоўцы, яны дагэтуль не могуць зразумець, чаму людзі пакінулі горад.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця