Пошук

11.11.2020 16:20   Паводле: КАІ / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Санктуарый у Маці Божай у Люрдзе. Фота: Wallpaper.com

Канферэнцыя Біскупаў Францыі прыняла рашэнне, што Люрд будзе нацыянальным санктуарыем. Гэтае рашэнне павінна яшчэ зацвердзіць Апостальская Сталіца.

Як са спасылкай на nrpyrenees.fr паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, дэлегат санктуарыя ў Люрдзе біскуп Антуан Эруар распавёў, што заняцца гэтым пытаннем яму даручыў Папа Францішак, прызначыўшы яго ў 2019 г. дэлегатам ad nutum Sactae Sedis (падначаленым непасрэдна Апостальскай Сталіцы).

Для выбару былі тры магчымасці: зрабіць санктуарый дыяцэзіяльным, нацыянальным і міжнародным.

Дзейнасць гэтага санктуарыя, па словах іерарха, выходзіць за межы дыяцэзіі Тарб-э-Люрда, хоць караніцца ў ёй, бо аб’яўленні Маці Божай у 1858 г. здараліся менавіта там. З іншага боку, міжнародным санктуарыем, які аказвае ўплыў на ўвесь свет і збірае пілігрымаў з розных яго бакоў, распараджаецца непасрэдна Апостальская Сталіца. У такім санктуарыі два біскупы: адзін для дыяцэзіі, другі для санктуарыя, што разрывае сувязь з дыяцэзіяй, якую ў Люрдзе варта захаваць.

Таму вырашана было надаць яму статус нацыянальнага, які мае, напрыклад, Фаціма ў Партугаліі.

Яго статуты, як адзначыў біскуп Эруар, прымае епіскапат, таму «ўвесь Касцёл у Францыі адказвае за Люрд і будзе ў пэўнай ступені ўдзельнічаць ва ўнутраным жыцці і кіраванні санктуарыем».

Новы статус, як дадаў іерарх, нічога не зменіць для пілігрыма, які прыбывае ў Люрд.

Абноўлена 12.11.2020 08:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.