Пошук

27.10.2020 16:07   Паводле: КАІ / Пераклад: Анастасія Грышан / Catholic.by
Кардынал Уілтан Грэгары. Фота: CNA

Вашынгтонская архідыяцэзія ў сваім акаўнце ў Twitter піша, што яе арцыбіскуп Уілтан Грэгары будзе першым афраамерыканскім кардыналам у Злучаных Штатах Амерыкі.

Пра гэта паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ. 73-гадовы іерарх увайшоў у лік 13 новых кардыналаў, якім Папа Францішак уручыць кардынальскія берэты 28 лістапада ў Ватыкане.

«З удзячным і пакорным сэрцам дзякую Папу Францішку за гэтае прызначэнне, якое дазволіць мне працаваць бліжэй да яго ў клопаце аб Хрыстовым Касцёле»,

— напісаў намінат.

У сваю чаргу старшыня епіскапату ЗША арцыбіскуп Хасэ Гомес, які мае лацінаамерыканскае паходжанне, назваў узвядзенне арцыбіскупа Грэгары ў кардынальскую годнасць «моцным знакам надзеі і ўключэння ў Касцёле ў ЗША». «Прызначэнне першага афраамерыканскага кардынала ў Злучаных Штатах дае нам нагоду спыніцца і падзякаваць за шматлікія дары, якія афраамерыканцы прынеслі Касцёлу», — напісаў іерарх.

Абноўлена 28.10.2020 11:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа