Пошук

25.08.2020 11:21   Паводле: Сredo.pro / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

24 жніўня на ўрачыстасцях з нагоды Дня незалежнасці Украіны Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці атрымаў з рук прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ордэн «За заслугі» ІІІ ступені.

Пра гэта са спасылкаю на RISU паведамляе партал Сredo.pro.

Нагадаем, што арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які з 2011 па 2015 год быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, а з 2015 года — прадстаўніком Папы Францішка ва Украіне, завяршае сваю місію ў гэтай краіне ў сувязі з яго прызначэннем Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.

Як адзначае Сredo.pro, на працягу свайго амаль пяцігадовага служэння ва Украіне Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці стаў увасабленнем асаблівай блізкасці Папы Францішка да людзей, якія пражываюць на акупаваных тэрыторыях і ў прыфрантавой зоне.

Ордэн «За заслугі» — дзяржаўная ўзнагарода Украіны для адзначэння выдатных заслуг грамадзянаў у эканамічнай, навуковай, сацыяльна-культурнай, вайсковай, дзяржаўнай, грамадскай і іншых сферах супольнай дзейнасці. Ордэнам «За заслугі» ІІІ ступені ўзнагароджваюцца супрацоўнікі пасольстваў іншаземных дзяржаў ва Украіне, вядомыя дзяржаўныя, палітычныя, грамадскія дзеячы, мастакі, навукоўцы, бізнэсмены і іншыя асобы.

 

Абноўлена 25.08.2020 12:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця