Пошук

04.07.2020 16:12   Паводле: Vatican News

4 ліпеня Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі. З 2015 года іерарх выконваў дыпламатычную місію ва Украіне.

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у італьянскай Вероне. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры Венецыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта Cà Foscari, атрымаў вучоную ступень магістра святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме, абараніў дактарат у Папскім Усходнім iнстытуце.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 г. У 1985 г. паступіў на служэнне ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. 7 снежня 2001 г. быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Арменіі і Грузіі, 13 снежня таго ж года – у Азербайджане.

6 студзеня 2002 г. атрымаў біскупскую сакру. З’яўляецца тытулярным арцыбіскупам Равэлы. 

З 15 ліпеня 2011 г. па 13 лістапада 2015 г. быў Апостальскім нунцыем у Беларусі, затым, на працягу амаль пяці гадоў, – ва Украіне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.