Пошук

20.08.2020 15:49   Паводле: Prymaspolski.pl / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Арцыбіскуп Войцех Поляк / Фота: Mazur / episkopat.pl

Прымас Польшчы арцыбіскуп Войцех Поляк у спецыяльным паведамленні, разасланым па парафіях Гнезненскай архідыяцэзіі, просіць у нядзелю 23 жніўня асаблівым чынам маліцца за Беларусь і беларусаў — «нашых сясцёр і братоў».

«Многія з нас у апошнія дні з увагаю сочаць за падзеямі ў Беларусі», — піша арцыбіскуп Поляк у паведамленні, змешчаным на партале Прымаса Prymaspolski.pl. Іерарх цытуе словы Папы Францішка з заклікам да спынення гвалту і павагі да справядівасці і права, сказаныя Святым Айцом падчас малітвы Анёл Панскі ў мінулую нядзелю.

«Далучаючыся да гэтага закліку Папы, я прашу ў нядзелю 23 жніўня ва ўсіх касцёлах і капліцах Гнезненскай архідыяцэзіі ў агульнай малітве далучыць інтэнцыю аб міры і дабрабыце для Беларусі. Адначасова прашу ў штодзённых малітвах — як індывідуальных, так і супольных — памятаць пра нашых сясцёр і братоў у Беларусі», — піша ў сваім паведамленні Прымас Польшчы.

Абноўлена 24.09.2020 14:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.