Пошук

05.08.2020 14:40   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by
Удзельнікі пошукаў разам з пробашчам парафіі кс. Хэсусам Арыбасам. Фота: madridiario.es

У касцёле Маці Божай Балеснай ў іспанскай сталіцы вядуцца пошукі месца пахавання Педра Кальдэрона дэ ла Баркі — драматурга і паэта перыяду Залатога веку іспанскай літаратуры.

Каманда даследчыкаў, у якую ўваходзяць археолагі, гісторыкі, фізікі і генетыкі, спрабуе высветліць, дзе знаходзяцца парэшткі драматурга, пахаванага ў касцёле, які моцна пацярпеў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі і быў адноўлены ў 40-я гады мінулага стагоддзя.

Касцёл Маці Божай Балеснай у Мадрыдзе падчас пабудовы і ў наш час. Фота: pinterest.es

Як са спасылкай на ўдзельнікаў даследчых прац паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, пошукі плануецца весці на ўсёй тэрыторыі святыні. Паводле сведчанняў памерлага ў сярэдзіне ХХ стагоддзя законніка, цела Педра Кальдэрона было замуравана ў адной са сцен касцёла. Аднак відавочца перад смерцю не ўдакладніў месца, дзе знаходзяцца парэшткі славутага драматурга.

«Для таго, каб яго знайсці, мы выкарыстоўваем розныя тэхналогіі <…>, якія дазволяць нам скласці поўны план касцёла»,

— патлумачыў Хорхэ Марын дэ Паблас, археолаг, які бярэ ўдзел у пошуках.

Пахаванне Педра Кальдэрона дэ ла Баркі. Фота 1902 г. / madridiario.es

Педра Кальдэрон дэ ла Барка (1600–1681 гг.) вядомы перадусім як аўтар дзвюх тэатральных п’ес: «Жыццё ёсць сон» (La vida es sueño) і «Вялікі тэатр свету» (El gran teatro del mundo).

Абноўлена 05.08.2020 15:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.