Пошук

04.08.2020 12:59   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота: Orthodox Times

Кіраўнік праектаў асацыяцыі Pro Terra Sancta, якая аказвае падтрымку Кустодыі Святой Зямлі, Вінчэнцо Белома распавёў пра вельмі цяжкі крызіс — перш за ўсё ў Палестыне, — выкліканы спыненнем пілігрымак у сувязі з «другой хваляй» COVID-19, што пачалася ў канцы чэрвеня.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, больш за ўсё ад эканамічных праблем пакутуюць хрысціянскія сем’і Бэтлеема, матэрыяльнае становішча якіх залежыць ад рэлігійнага турызму. Усеагульная трывога з-за небяспекі захворвання, паглыбленая адсутнасцю нармальнай аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, прывяла да сур’ёзнага крызісу эканомікі і занятасці.

У Ізраілі штодзённа выяўляюць каля дзвюх тысяч носьбітаў вірусу, у Палестыне — каля 600, адзначыў Белома ў размове з Vatican News.

Ён дадаў, што Палестына перажывае санітарны крызіс не толькі ў часы каранавірусу, — хоць у апошнія месяцы Палестынская нацыянальная адміністрацыя прыняла ўзмоцненыя меры па стрымліванні вірусу, арганізаваўшы некалькі шпітальных структур. У Бэтлееме таксама было падрыхтавана аддзяленне для хворых на каранавірус.

Кіраўнік праектаў асацыяцыі Pro Terra Sancta звярнуў увагу, што ў Палестыне не існуе ніякага сацыяльнага страхавання і сістэмы дзяржаўнай дапамогі, таму дапамога родных з’яўляецца адзінай магчымасцю для пераадолення гэтага перыяду. Многія сем’і інвеставалі ў рэлігійны турызм, узяўшы крэдыт, і апынуліся практычна ў безвыходнай сітуацыі.

Кажучы пра святыні, прадстаўнік асацыяцыі адзначыў, што «афіцыйна яны зачынены», але на працягу тыдня хрысціяне могуць заходзіць у святыні, якія зачынены па суботах і нядзелях.

Pro Terra Sancta стараецца дапамагчы насельніцтву праз праект «Дом Трох Каралёў» — першы цэнтр занятасці ў Палестыне.

Як распавёў Белома, праект пакліканы перш за ўсё дапамагчы мясцовай моладзі: сярод усіх арабскіх краін Палестына знаходзіцца на першым месцы па ментальных расстройствах і дэпрэсіях у моладзі, і гэта звязана з сітуацыяй канфлікту.

Абноўлена 04.08.2020 13:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.