Пошук

28.07.2020 14:15   Паводле: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Анастасія Грышан / Catholic.by
Фота Павлоград.dp.ua

Дапаможны біскуп Львоўскай архідыяцэзіі Эдвард Кава распавёў пра вынікі дабрачыннай акцыі «Папа для Украіны», якая пачалася па ініцыятыве Святога Пасаду ў 2016 годзе і праводзілася ў супрацоўніцтве з украінскімі каталіцкімі арганізацыямі з удзелам іншых канфесій.

Як паведамляе руская рэдакцыя парталу Vatican News, Папа Францішак даручыў ажыццяўленне праекту ватыканскаму Дэпартаменту служэння поўнаму развіццю чалавека, а ва Украіне яго рэалізацыяй кіравала Апостальская нунцыятура: спачатку праз спецыяльны тэхнічны камітэт, які дзейнічаў у Запарожжы, затым праз тэхнічны сакратарыят, які базуецца ў Кіеве.

Перш за ўсё выдзеленыя сродкі — 15 мільёнаў еўра — паслужылі бедным, дзецям, якія перажылі звязаны з вайной стрэс, шматдзетным сем'ям, пажылым людзям, якія ўсё страцілі і атрымліваюць мізэрную пенсію.

Усяго была аказана дапамога больш чым 980 тысячам чалавек.

«Крытычнае становішча скончылася, — адзначыў біскуп Кава, — аднак некаторыя патрэбы засталіся, і праца Касцёла па-ранейшаму неабходная». У прыватнасці, гаворка ідзе пра цывільных асобаў, якія пацярпелі ў ваенных дзеяннях і знаходзяцца ў шпіталях.

Па словах іерарха, гэты праект стаў «цудоўным знакам экуменізму», бо праводзіўся з удзелам пратэстанцкіх супольнасцяў і міжнародных арганізацый.

«Можна сказаць, — дадаў біскуп, — што гэтая ініцыятыва Святога Пасаду была адзінай, у якой мы працавалі па-сапраўднаму разам, каб дапамагчы насельніцтву».

Абноўлена 28.07.2020 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця