Пошук

16.07.2020 12:04   Паводле: Vatican News

Lourdes United (Аб’яднаны Люрд) — пад такім дэвізам 16 ліпеня на працягу ўсяго дня праходзіць першая сусветная анлайн-пілігрымка ў знакаміты французскі санктуарый у Люрдзе (Францыя).

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, віртуальная духоўная сустрэча адбываецца ў гадавіну васямнаццатага і апошняга аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі ў 1858 г. святой Бэрнадэце Субіру.

У прамым эфіры з люрдскага грота пілігрымка збярэ пад знакам надзеі і салідарнасці мільёны вернікаў з усіх кантынентаў праз тэлебачанне, радыё і сацыяльныя сеткі.

Падрабязнасці ініцыятывы апублікаваны на сайце.

У праграме мерапрыемства святая Імша, малітва Літургіі гадзін, працэсія з рэліквіямі св. Бэрнадэты Субіру, Ружанец на дзесяці мовах, іншыя набажэнствы. Прадстаўнікі грамадзянскіх і касцёльных уладаў распавядуць пра сваю сувязь з Люрдам. Яны прысвецяць свае выступленні тэмам салідарнасці, братэрства, узаемадапамогі, адказнасці, надзеі і пошуку сэнсу.

У ходзе прамых трансляцый будуць перадавацца рэпартажы, архіўныя відэа, жывая музыка і іншыя відэаматэрыялы, якія тлумачаць місію і важныя моманты гісторыі французскага санктуарыя.

Удзельнікі сустрэчы змогуць дакрануцца да духоўнасці Люрда, а таксама матэрыяльна дапамагчы санктуарыю працягваць служэнне.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.