Гомасексуальныя шлюбы і аборты з'яўляюцца ў свеце відавочным знакам «духоўнай сілы антыхрыста». Гэта словы Бэнэдыкта XVI, працытаваныя ў яго новай біяграфіі, напісанай нямецкім журналістам і яго літаратурным супрацоўнікам Петэрам Зеевальдам.
Вялізны том з выказваннямі Бэнэдыкта XVI быў апублікаваны ў Германіі ў панядзелак, а ў іншых краінах будзе выдадзены ў наступныя месяцы. Ён атрымаў том сваёй біяграфіі ў дзень свайго 93-годдзя — 16 красавіка.
Словы Папы на пенсіі былі працытаваныя кансерватыўным амерыканскім парталам Life Site News, за якім у нядзелю цытаты Папы апублікавала італьянская штодзённая газета La Repubblica, якая назвала гэта «вяртаннем Ратцынгера».
У інтэрв'ю з Зеевальдам Бэнэдыкт XVI сказаў: «Сто гадоў таму ўсе лічылі б абсурдным казаць пра гомасексуальны шлюб. Сёння той, хто пярэчыць гэтаму, адлучаны ад грамадства».
Тое ж самае, дадаў Пантыфік на пенсіі, адносіцца і да «абортаў і стварэння чалавечых істот у лабараторыі».
«Сучаснае грамадства знаходзіцца ў працэсе станаўлення антыхрысціянскага веравучэння, і калі хтосьці выступае супраць яго, то грамадства карае яго адлучэннем ад сябе», — заўважыў Бэнэдыкт XVI.