Пошук

03.07.2020 12:10   Паводле: КАІ / Catholic.by
Фота: agenda.frejustoulon.fr

 16 ліпеня, у гадавіну апошняга аб’яўлення Маці Божай святой Бэрнардэце Субіру, санктуарый у Люрдзе арганізуе сусветную віртуальную пілігрымку ў грот аб’яўленняў. На гэты дзень плануецца 15-гадзінная трансляцыя па тэлебачанні і ў інтэрнэце.

Як паведамляе агенцтва КАІ, гэта стала рэакцыяй на сітуацыю, якая склалася ў санктуарыі з прычыны эпідэміі.

Штогод туды прыбывае 3 мільёны пілігрымаў, у тым ліку 50 тысяч хворых і людзей з інваліднасцю, якімі апякуецца 100 тысяч валанцёраў.

Сёлета амаль усе гэтыя людзі не змогуць прыехаць у Люрд. І менавіта з думкай пра іх санктуарый рыхтуе гэтую выключную ініцыятыву.

Такім чынам вернікі ва ўсім свеце змогуць духоўна далучыцца да Эўхарыстыі і Ружанца ў гроце, а таксама да традыцыйнай працэсіі са свечкамі. Плануюцца таксама сведчанні і праграмы пра розныя аспекты місіі гэтага санктуарыя.

У сувязі з эпідэміяй як санктуарый, так і ўвесь Люрд, які існуе ў значнай меры дзякуючы пілігрымам, апынуліся ў вельмі складанай сітуацыі. Рух пілігрымаў сёлета вельмі абмежаваны.

У санктуарыі, дзе працуюць 320 чалавек, ацэньваюць, што ён страціў з-за эпідэміі 8 мільёнаў еўра.

Нягледзячы на гэтыя праблемы, санктуарый, аднак, не адмаўляецца ад сваёй духоўнай місіі і таму стараецца дасягнуць вернікаў такім незвычайным чынам.

Абноўлена 03.07.2020 12:10
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа